Нямецкі паліцыянт не ведаў, дзе працуе Марадона, і не выйграў мільён еўра


Удзельнік тэлевізійнага шоу Wer wird millionaer (аналаг «Хто хоча стаць мільянерам?») Дэніс Вортман памыліўся, адказаўшы на пытанне пра цяперашняе месца працы вядомага футбаліста.

Пытанне гучала: «Хто гэтым летам стаў новым кіраўніком беларускага ФК «Дынама-Берасце?»

Апрача Марадоны сярод магчымых прэзідэнтаў клубу былі пералічаныя прозвішчы Пеле, Франца Бэкенбауэра, Мішэль Плаціні, якога і выбраў гулец. Перад тым як агучыць свой варыянт, ён не стаў рызыкаваць і забраў 32 тысячы еўра (галоўны прыз тэлешоу – 2 млн еўра).

Марадона стаў прэзідэнтам «Дынама-Берасце» на пачатку лета.

Трохгадовы кантракт Марадона і «Дынама» заключылі 15 траўня сёлета. Дыега стаў старшынём праўлення берасцейскага Дынама, але фактычна толькі на паперах. З’явіліся чуткі, што клуб неўзабаве можа з ім развітацца.

ДР belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары