Нямецкі горад забараніў навагоднія феерверкі побач з цэнтрамі для ўцекачоў


У горадзе Арнсберг забаранілі святочныя феерверкі ў цэнтрах для ўцекачоў і вакол іх – каб не выклікаць непрыемныя пачуцці ў тых, хто прыбыў з зоны канфліктаў.

Псіхіятры мяркуюць, што гукі феерверкаў могуць справакаваць сурёзны стрэс сярод тых, хто прыехаў з зоны баявых дзеянняў.

Таксама забаранілі прадаваць петарды і ракеты жыхарам цэнтраў для ўцекачоў.

У іншых гарадах мігрантаў папярэдзілі пра тое, што ноччу могуць запускацца феерверкі.

Паводле справаздачы Нямецкай федэральнай псіхатэрапеўтычнай палаты, ад 40-50% мігрантаў і ўцекачоў у Нямеччыне пакутуюць ад посттраўматычнага стрэсавага расстройства і дэпрэсіі.

Сёлета Нямеччына прыняла больш уцекачоў больш, чым любая іншая еўрапейская краіна. У 2015-м годзе ў краіне зарэгістравалі больш за мільён асобаў, якія просяць прытулку.

Тым часам сетка супермаркетаў «Aldi» сутыкнулася з хваляй крытыкі за навагоднюю прапанову феерверкаў, якія называюцца «Парыж». Шмат каму такая назва падалася дзіўнай праз месяц пасля тэрактаў у французскай сталіцы, у выніку якіх загінулі 130 чалавек. Аднак у «Aldi» сцвярджаюць, што феерверкі «Парыж» былі вырабленыя ў лютым – задоўга да трагедыі ў Францыі.

НМ, belsat.eu, паводле «Deutsche Welle», BBC

Тэгі: 
Глядзі таксама
Каментары