Нямецкая порназорка стала спонсарам футбольнай каманды


30-гадовая Лена Нітро стала тытульным спонсарам «Обервюрцбах» – клуб выступае за шосты дывізіён у нацыянальным чэмпіянаце Нямеччыны.

На клубных кашульках гульцоў неўзабаве будзе размешчанае імя порнаакторкі і адрас ейнай інтэрнэт старонкі, піша нямецкае выданне @BILD_Sport.

«Мы сабралі нерэальна класны склад. Нам хацелася зрабіць што-небудзь зусім варʼяцкае. І тады мы вырашылі, што нам патрэбны гарачы спонсар», – распавёў выданню спартыўны дырэктар каманды Торстэн Нэльц.

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў