Нямецкае літаратурнае агенцтва адмовілася ад супрацы з расейскім пісьменнікам Захарам Прылепіным


Агенцтва «Wiedling Literary Agency» адмовілася ад супрацы, бо Прылепін «на Данбасе зрабіў свой батальён, стаў намеснікам камандзіра і сам узяў у рукі зброю», паведамляе «Коммерсантъ», спасылаючыся на ліст кіраўніка агенцтва.

«Агенцтва працягвае выконваць свае кантрактныя абавязкі перад усімі партнёрамі-выдавецтвамі, якія публікуюць творы Прылепіна ў перакладах, аднак свае магчымыя прыбытку агенцтва ахвяруе міжнароднай праваабарончай арганізацыі “Amnesty International”», – гаворыцца ў лісце.

Сёлета Прылепін у інтэрвʼю тэлеканалу «Дождж» распавёў, што ў кастрычніку 2016-га ён стаў намеснікам камандзіра батальёна па працы з асабістым складам самаабвешчанай «Данецкай народнай рэспублікі».

Служба бяспекі Украіны распачала крымінальную справу ў дачыненні да Прылепіна па артыкулах Крымінальнага кодэкса Украіны «Удзел у дзейнасці тэрарыстычнай арганізацыі» і «Фінансаванне тэрарызму».

ЮВ, belsat.eu паводле bbc.com, kommersant.ru

Глядзі таксама
Каментары