Нямецкія прадпрымальнікі нелегальна прадавалі зброю сілавым структурам Назарбаева


Суд у Тубінгене пачаў разгляд справы супраць двух жыхароў гораду Мэцынген, якія цягам пяці гадоў падпольна пастаўлялі зброю з Еўропы ў Казахстан.

Паводле пракуратуры, прадпрымальнікі ў 2004 годзе заключылі дамову з прэзідэнцкай гвардыяй Нурсултана Назарбаева, а таксама з антытэрарыстычным падраздзяленнем у Казахстане. За гэты час кантрабандысты прадалі больш за 30 штурмавых і снайперскіх вінтовак, каля 350 пісталетаў, некалькі тысяч гранат і прыкладна 150 тысяч розных боепрыпасаў з Германіі, Францыі, Фінляндыі, Швейцарыі і Новай Зеландыі, піша DW.

Дазволу на гандаль зброяй мужчыны ніколі не мелі. Нелегальны бізнес выявіўся ў 2010 годзе, калі мытнікі спынілі чарговую пастаўку гранат і боепрыпасаў у аэрапорце Франкфурта-на-Майне.

ДР, belsat.eu

Стужка навінаў