Нямецкія дэтэктывы прапануюць $ 30 млн. за прозвішчы тых, хто збіў малазійскі «Боінг»


Сышчыкі з агенцтва «Wifka» цікавяцца выканаўцамі і тымі, хто аддаў загад збіць самалёт над Данеччынай.

[vc_single_image image=”346684″ img_size=”large”]

Як вядома, 17 ліпеня ў Данецкай вобласці пацярпеў катастрофу пасажырскі самалёт авіякампаніі Malaysia Airlines. На борце авіялайнера знаходзілася 298 чалавек. Усе загінулі.

Паводле ўкраінскіх сілавікоў, самалёт збілі з устаноўкі «Бук» прарасейскія баевікі, альбо расейскія жаўнеры. Той жа версіі прытрымліваецца і амерыканская выведка.

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў