Нямеччына - самы папулярны кірунак сярод мігрантаў пасля ЗША


За мінулы год на стала ў Нямеччыну пераехалі 450 тысяч чалавек.

Тры чвэрці з іх – жыхары краінаў ЕЗ. Увогуле Нямеччыны другая па папулярнасці краіна пасля ЗША для пераезду. Пра гэта гаворыцца ў справаздачы Арганізацыі эканамічнага супрацоўніцтва і развіцця (АЭСР). Справаздача ўключае параўнаўчы аналіз міграцыйных трэндаў у 34 краінаў.

Таксама даследчыкі АЭСР звяртаюць увагу на тое, што міграцыйныя плыні ізноў растуць пасля спаду, які быў звязаны з глабальным фінансавым крызісам. Адзначаецца, праўда і зніжэнне ў 40 % колькасці не грамадзянаў ЕЗ, якія ў якасці месца для пражывання абіраюць дзяржавы аб’яднанай еўрапейскай супольнасці.

У большасці выпадкаў сучасны мігрант – гэта адукаваная і высокакваліфікаваная жанчына.

У краінах АЭСР пражывае каля 115 мільёнаў мігрантаў. У большасць краінаў іміграцыя прыносіць пазітыўны эканамічны эфект, лічыць генеральны сакратар арганізацыі Анхель Гурыя.

ЗК, belsat.eu, паводле EUobserver

Стужка навінаў