Нямеччына разбіла Славаччыну на ЧС па хакеі


Нямеччына сенсацыйна перамагла Славаччыну з буйным лікам.

І дадала славакам матывацыі перад заўтрашняй гульнёй з беларускай зборнай.

У матчы групавога этапу Чэмпіянату свету па хакеі зборная Нямеччыны з нечаканым буйным лікам перайграла каманду Славаччыны – 5: 1. Такім чынам, на гэтую хвіліну Нямеччына з чатырма баламі займае 4-ты радок табліцы ў групе «В», абыходзячы ЗША.

11 траўня са Славаччынай грае Беларусь. З Нямеччынай нашая нацыянальная зборная сустрэнецца ў пятніцу, 13 траўня.

Пакуль беларусы не набралі балаў. У онлайн-галасаванні на старонцы газеты «Прэсбол» большасць карыстальнікаў назвала прычынай трох паразаў запар «уласную слабасць».

ДД, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары