«Няма сілы маўчаць. Заробак выдаюць кансервамі»: чытачы пішуць «Белсату» пра крызіс на прадпрыемствах


За апошнія некалькі дзён наша рэдакцыя атрымала некалькі лістоў ад чытачоў у роспачы. Людзі пішуць пра праблемы з заробкамі і «лісты шчасця».

У дэкрэтным адпачынку? Атрымай «ліст шчасця»

Першы лісты ад жанчыны, якая цяпер знаходзіцца ў дэкрэтным адпачынку і, нягледзячы на гэта, атрымала «ліст шчасця». Ейны муж працуе ў будаўнічай арганізацыі і амаль паўтара года не атрымлівае заробак.

«Няма сілы маўчаць. Як кажуць у народзе. Прыйшоў «ліст шчасця» прыйшоў, хоць я і дэкрэтным адпачынку. Дык пра мяне не забылі, а як свае грошы шчыра запрацаваныя, дык аказваецца, што не. Муж працаваў у «Маналіт груп» (будаўнічае прадпрыемства – заўвага belsat.eu), і яму перасталі выплочваць заробак. Ад верасня 2015 года мы дагэтуль яшчэ не атрымалі, куды і ў якія толькі інстанцыі не звярталіся. Рашэнне суда на руках, а сэнсу мала».

Замест грошай – кансервы

Другі ліст прыйшоў ад чытача, які напісаў пра сітуацыю на прадпрыемстве «Гомельагракампект»

«Добры дзень, ёсць добрая інфармацыя, на дзяржаўным прадпрыемстве «Гомельагракамплект», што знаходзіцца на Сурганава, ужо на працягу 3-4 месяцаў даюць зарплату прадуктамі, працоўныя якія прапрацавалі больш за 15 гадоў на гэтым прадпрыемстве атрымлівалі зарплату 250 рублёў, а цяпер на 200 рублёў даюць прадуктамі ад Жлобінскага мясакамбіната, а 50 рублёў пераводзяць грашыма нібыта на камунальныя паслугі».

Яшчэ летась  працаўнікі «Маналіт Груп» звярталіся з калектыўным лістом да Лукашэнкі, і прасілі разабрацца з затрымкамі заробкаў. Відавочна, што сітуацыю не вырашылі дагэтуль.

ДР belsat.eu

Стужка навінаў