Някляеў заспявае разам з Вайцюшкевічам з нагоды творчага юбілею


10 гадоў супольнай творчасці музыка і паэт адзначаць у Вільні імпрэзай «Нашы каханыя» 4 сакавіка.

Зміцер Вайцюшкевіч, Уладзімір Някляеў і WZ-Orkiestra зладзяць супольны канцэрт, яки будзе прымеркаваны да 10-гадовага юбілею супольнай творчасці. Падчас канцэрту Уладзімір Някляеў будзе не толькі чытаць вершы, але і спяваць.

«На сцэне я ўсё жыццё, але не спяваў на публіцы даўно. Апошні раз яшчэ на пачатку 80-х у Калоннай зале Дому саюзаў на вечарыне паэта Льва Ашаніна, аўтара геніяльных песень «Эх, дороги», «Течёт река Волга» ды іншых», – узгадвае спадар Уладзімір.

Пачуць дуэт Някляева з Вайцюшкевічам можна ў адмысловым відэароліку.

Квіткі можна набыць толькі ў «Тэатральнай касе»: Менск, вул. Калініна, дом 5. Кошт квіткоў ад 31,5 рублёў. Прыхільнікі творчасці паэта і музыкі маюць магчымасць атрымаць бясплатныя візы. Падаць дакументы на бясплатную візу трэба не пазней 15 лютага. Чытайце пакрокавую інструкцыю.

Глядзіце таксама:



ВД, belsat.eu

Стужка навінаў