Някляеў і Вайцюшкевіч – 10 гадоў супольнай працы


4 сакавіка – юбилейны канцэрт у Вільні. Паэт і музыка ўсцяж не могуць выступіць на радзіме.

Паэт Уладзімір Някляеў разам з музыкам Змітром Вайцюшкевічам 4 сакавіка прадставяць у Вільні кружэлку «У нашых снах». У альбом увайшлі як новыя песні, гэтак і шырока вядомыя раней запісы і вершы.

«Я вырашыў запісаць сваю версію песні «Гуляць дык гуляць», бо, паводле пэўнай інфармацыі, яе ўнеслі ў чорны спіс дзеля выканання нават аматарскімі калектывамі праз аўтарства Уладзіміра Пракопавіча, – кажа Вайцюшкевіч.

Імпрэза адбудзецца ў Вільні: гэтыя выканаўцы ўсцяж могуць выступаць толькі за мяжой. З 2010 году Змітру Вайцюшкевічу ўлады не даюць выступіць у Беларусі легальна (раней зацверджаны сёлетні канцэрт на 8 студзеня, у менскай канцэртнай зале «Атлант», адмянілі).

Квіткі на віленскі канцэрт амаль раскупілі. Каб паспець набыць апошнія на старонцы Kvitki.by і ў «Тэатральнай касе», варта паспяшацца. Яны каштуюць ад 43 р.

МЗС Літвы дапамагае ў атрыманні візы.

Ганна Русінава

Стужка навінаў