Нурсултан Назарбаеў: «Трымайцеся мяне, наступны будзе горшы»


[vc_row][vc_column][vc_raw_html]JTNDaWZyYW1lJTIwd2lkdGglM0QlMjI1NjAlMjIlMjBoZWlnaHQlM0QlMjIzMTUlMjIlMjBzcmMlM0QlMjJodHRwcyUzQSUyRiUyRnd3dy55b3V0dWJlLmNvbSUyRmVtYmVkJTJGTm9MTjA0VlMxVnMlMjIlMjBmcmFtZWJvcmRlciUzRCUyMjAlMjIlMjBhbGxvd2Z1bGxzY3JlZW4lM0UlM0MlMkZpZnJhbWUlM0U=[/vc_raw_html][vc_column_text]А цяпер – пра дылему Нурсултана Назарбаева. Кіруе нязменна 26 гадоў, але вось бяда: не бачыць пераемніка. А тыя, хто адважыўся канкураваць, – даўно ў турме ці загінулі пры дзіўных акалічнасцях. Планы на пажыццёвае кіраванне нагадваюць Беларусь. Толькі вось Лукашэнка, пакуль жартам, пераемніка ўсё ж называе.

Сямідзесяці пяці гадовы пакуль нязменны кіраўнікі Казахстану на чале краіны ўжо дваццаць шэсць гадоў. Гэта самы даўгі тэрмін сярод іншых постсавецкіх лідараў. Апошнія прэзідэнцкія выбары гэтак і не вызначылі палітычнай альтэрнатывы. Паводле афіцыйных звестак, Нурсултан Назарбаеў чарговы раз стаў пераможцам выбарчай гонкі і набраў амаль дзевяноста восем адсоткаў галасоў. Бліскучы поспех ці вынік палітычнай дыктатуры апошніх дзесяцігоддзяў?

«Прэзідэнт знішчаў усіх сваіх апанентаў. Прымаліся законы, якія не дазвалялі развівацца ні палітычным партыям, ні незалежным СМІ. Выгадаваць незалежных палітыкаў стала немагчыма. Гэтае поле выпалілі ў літаральным сэнсе, калі фізічна знішчалі канкурэнтаў» – распавядае Ігар Віняўскі, казахстанскі журналіст, Варшава.

Траплялі ў вязніцы, паміралі пры нявысветленых абставінах. Палітыкі, бізнесоўцы апазіцыянеры. Такі лёс сустрэў усіх тых, у кім Назарбаеў убачыў свайго канкурэнта. Адна з апошніх імаверных ахвяраў былы зяць Рахат Аліеў, які сёлета загінуў у аўстрыйскай турме.

У афіцыйную версію самагубства вераць далёка не ўсе. А такіх таямнічых смяротных гісторыяў было нашмат больш. Сам жа Назарбаеў сёння прызнаўся.

«Калі пачнеш шукаць замену, усё навокал патаптанае, нікога няма. Вам няма з каго выбіраць замену, толькі я, адзін я. Таму трымайцеся за мяне, наступны будзе яшчэ горшы» – здіўляе Нурсултан Назарбаеў, кіраўнік Казахастану.

Хто мог бы быць наступным? У спіс імаверных пераемнікаў Назарбаева траплялі свой час розныя асобы: ад блізкіх паплечнікаў да чальцоў ягонай сям’і. Адзін з іх Самат Абіш – пляменнік дзейнага прэзідэнта. Аднак і ён, па неафіцыйных звестках меўся б заняць пасаду толькі часова. Як выявілася,

Назарбаеў, акрамя афіцыйных дзяцей, мае яшчэ двух сыноў, існаванне якіх хаваюць у таямніцы. Паводле некаторых медыяў, маці хлопчыкаў – гэта былая » Міс Казахстан« Асель Ісабаева.

«Яны яшчэ вельмі маладыя, каб іх разглядаць як пераемнікаў. Іншая справа, калі Назарбаеў плануе яшчэ трымацца 10-15 гадоў. У такім выпадку, магчыма, што ён бачыць некага са сваіх сыноў у якасці пераемніка. У нас перапісаць канстытуцыю, змяніць узрост калі чалавек можа стаць прэзідэнтам – гэта не праблема» – дадае казахскі журналіст Ігар Віняўскі.

Зрэшты прэзідэнт Казахстану не адзіны ў сваім клопаце. У нейкім сэнсе ў падобнай сітуацыі апынуўся і беларускі кіраўнік Аляксандр Лукашэнка. Хто можа стаць ягоным пераемнікам? У гэтым большасць беларусаў, у адрозненні ад казахаў, пакуль не сумняецца. Добра вядомы ўсёй краіне Коля. Але і тут пакуль шмат пытанняў. Першае: ці ягоны бацька ўвогуле збіраецца аддаваць уладу?

Ян Бабіцкі[vc_row][vc_column][/vc_column][/vc_row]

Стужка навінаў