На журналістаў напалі ў судзе


Аператару «Белсату» ледзь не разбілі камеру, у журналіста «Радыё Свабода» забралі дыктафон проста ў залі суда. Міліцыянты толькі праз некаторы час умяшаліся ды вывелі зачыншчыкаў з залі.

Інцыдэнт адбыўся ў судзе Цэнтральнага раёну ў Менску. Журналісты прысутнічалі на разглядзе крымінальнай справы супраць Дзмітрыя Лукашэвіча, які збіў Міхаіла Пішчэўскага за ягоную сексуальную арыентацыю. Апошні дагэтуль знаходзіцца ў цяжкім стане.

Суддзя забараніў здымкі падчас судовага разбіральніцтва, аднак запісваць можна, калі фармальна паседжанне не пачалося альбо ўжо скончылася, чым скарысталіся журналісты. Гэта не спадабалася сваякам абвінавачанага і яны пачалі нападаць на журналістаў.

«Мне ледзь не разбілі камеру і скралі ветраахову для мікрафону. Напалі на сп. Груздзіловіча (журналіст «Радыё Свабода» – belsat.eu) і забралі дыктафон. Знайшлі потым у снезе», – паведамляе аператар Аляксандр Баразенка.

МЛ, belsat.eu

Стужка навінаў