«Ножкі Буша» атакуюць Расею праз Беларусь


Рассельгаснагляд выявіў канал незаконных паставак у Расею курыных кумпячкоў з ЗША пад выглядам транзіту з Літвы ў Казахстан праз беларускую мяжу. Пра гэта паведаміў журналістам кіраўнік службы ветэрынарнага і фітасанітарнага нагляду РФ Сяргей Данкверт.

«Цяпер паўстала сітуацыя, калі праз Прыбалтыку нехта хоча вельмі сур’ёзную колькасць амерыканскай кураціны адправіць у Расею, а ідзе яна нібыта ў Казахстан», – заявіў журналістам кіраўнік Рассельгаснагляду ў кулуарах паседжання грамадскага савету ведамства.

«Для нас відавочна, што цяпер імкнуцца апрабаваць новы канал незаконнага ўвозу [забароненых прадуктаў. – Заўв. Belsat.eu] ў Расею», – дадаў Данкверт.

Пастаўкі мяса птушкі з ЗША ў Расею забароненыя з 2014 года. Транзіт амерыканскай кураціны праз Расею ў трэція краіны дазволены.

«Ножкі Буша» – распаўсюджаная на постсавецкай прасторы назва курыных кумпячкоў, якія імпартуюцца з ЗША.

Нагадаем, што сёлета Аляксандр Лукашэнка прапанаваў распачаць крымінальную справу ў дачыненні да кіраўніка Рассельгаснагляду Сяргея Данкверта за перашкоду ў пастаўках беларускіх прадуктаў харчавання ў Расею.

ЮВ, belsat.eu, паводле ТАСС

Стужка навінаў