Новыя ПДР: парушальнікі будуць атрымліваць паведамленні пра штрафы праз SMS


Дачыненні паміж супрацоўнікамі ДАІ і кіроўцамі зробяць дыстанцыйнымі.

Пра новаўвядзенні ў ПДР распавёў начальнік упраўлення ДАІ МУС Беларусі Дзмітрый Карзюк.

Сістэма дыстанцыйнага апавяшчэння парушальнікаў пратэставаная і праз два месяцы яе ўвядуць.

Кіроўцы будуць атрымліваць паведамленні аб парушэнні правілаў на тэлефоны.

«Хутка мы зможам і дыстанцыйна адсочваць парушэнні, якія датычаць праезду на чырвоны, і нават прыпынку ў неналежным месцы», – распавёў Карзюк.

Па-іншаму прапішуць прыярытэты кіроўцаў і пешаходаў на «зебрах».

Таксама плануюць дадаць у пасведчанне кіроўцы пазнаку, якая дазволіць супрацоўніку ДАІ кваліфікаваць яго без прадʼяўлення права.

1 чэрвеня ДАІ абвесціць тэндар на распрацоўку аўтаматызаванай сістэмы па продажы сваіх паслуг. Напоўніцу гэтая сістэма запрацуе гады праз два-тры.

ДР belsat.eu паводле tut.by

Стужка навінаў