Новыя падрабязнасці «справы Чыжа»


КДБ патлумачыў, у чым уплывовы бізнесоўца Юрый Чыж парушыў заканадаўства.

Па загадзе бізнесоўца Юрыя Чыжа ў 2012 годзе была створаная ілжэфірма для фінансавых махінацыяў, паведаміў журналістам старшыня Камітэту дзяржаўная бяспекі Беларусі Валер Вакульчык.

«Па загадзе Чыжа была створаная фірма, здзяйсненне фінансава-гаспадарчай дзейнасці не прадугледжвалася пачаткова», – перадае словы Валер Вакульчык.

Паводле інфармацыі КДБ, гэта не адзіны падобны прыклад у дзейнасці Юрыя Чыжа.

Ва ўчорашнім «Гарачым каментары» палітык Анатоль Лябедзька выказаў меркаванне пра іншую магчымую прычыну пераследу бізнесоўца.

«Сваю ролю магла сыграць адмена санкцыяў у дачыненні да Беларусі. У галаву, і не толькі Чыжа, магло прыйсці, што час думаць пра будучыню: Беларусь – гэта краіна для пачатковага накаплення капіталу, асабліва, калі парышся ў лазні з самім Лукашэнкам і гуляеш з ім у хакей. Але для еўрапейскага бізнесу ў Беларусі – умовы непрымальныя. Таму, калі прыадчыніліся дзверы, Чыж захацеў выскачыць з Беларусі, вывесці свой капітал і спрабаваць займацца нармальным бізнесам.Натуральна, што Лукашэнка не мог на гэта дазволіць, бо за Чыжом пойдуць стрыжы і паляцяць усе астатнія», – заявіў Анатоль Лябедзька.

У панядзелак 14 сакавіка ўвечары зʼявілася інфармацыя пра затрыманне іншага паспяховага бізнесоўца Яўгена Баскіна. Факт затрымання парталу Tut.by пацвердзілі тры не звязаныя адна з адной крыніцы.

НМ, belsat.eu, паводле БелТА

Стужка навінаў