Новыя кошты на запраўках


Канцэрн «Белнафтахім» абвесціў пра чацвёртае сёлета падаражэнне аўтамабільнага паліва ў межах новай цэнавай палітыкі – прывязкі да курсу амерыканскага долара.

З 1 кастрычніка кошт бензіну Аі-92-К5-Еўра ўстаноўлены ў памеры, эквівалентным 1 долару ЗША за 1 літр, – Br 10 600 (афіцыйны курс долара на гэты дзень – Br 10 590). Гэта на 500 рублёў, або на 5%, больш за ранейшы кошт.

Аб прывязцы да курсу амерыканскай валюты канцэрн паведаміў падчас папярэдняга павышэння цэнаў 9 верасня. Гэта «дазволіць спалучыць дзяржаўнае і рыначнае рэгуляванне цэн і наблізіць дзеючы ў Рэспубліцы Беларусь механізм цэнаўтварэння на аўтамабільнае паліва да сусветнай практыкі», гаварылася ў абгрунтаванні.

Бензін Аі-95 каштуе цяпер Br 11 400 (+550; +5,1%), дызпаліва (самае таннае) — Br 11 500 (+550; +5%), «Нармаль-80» — Br 9 550 (+400; +4,4%).

З пачатку года «Нармаль-80» падаражэў на 20,9%, бензін Аі-92-К5-Еўра — на 20,5%, Аі-95 — на 20%, дызпаліва — на 19,8%.

Паводле БелаПАН

Стужка навінаў