Новыя кошты на тэхагляд


Сёння павялічыўся кошт тэхнічнага агляду аўтамабіляў. Для легкавых áўтаў з бензінавым рухавіком тэхагляд падаражэў на 30 тысяч рублёў – да 190 тысячаў. Для аўтамабіляў, якія працуюць на дызельным ці газавым паліве за правяранне давядзецца заплаціць на пяць тысячаў болей.

Акрамя гэтага, да сумы трэба дадаць 54 тысячы рублёў – за паслугі ідэнтыфікацыі транспартавых сродкаў, рэгістрацыі ды афармлення дазволаў на допуск. Таксама трэба прынесці квітанцыю аб аплаце дзяржаўнага падатку за допуск транспартавага сродку да ўдзелу ў дарожным руху.

belsat.eu

Стужка навінаў