Новыя беларускія грошы друкавалі ў Брытаніі, а манеты чаканілі ў Літве і Славаччыне


У Цэнтральным сховішчы Нацыянальнага банку адбылася прэзентацыя новых грошай.

Намеснік старшыні праўлення Нацыянальнага банку Дзмітрый Лапко распавёў журналістам, што банкноты надрукавалі ў Вялікай Брытаніі, а манеты чаканілі ў Літве і Славаччыне, піша belapan.by.

Нагадаем, 4 лістапада Нацбанк абвесціў трэцюю дэнамінацыю беларускага рубля.

Чытайце таксама >>> Кароткая гісторыя грошай на тэрыторыі Беларусі ад рымскіх дынарыяў да капеек, якія з’явяцца ў нашых гаманцах у 2016 годзе

Дзмітрый Лапко таксама паведаміў, што для вырабу новых беларускіх грошай быў абвешчаны конкурс «з досыць жорсткімі патрабаваннямі», у якім бралі ўдзел еўрапейскія і сусветныя вытворцы.

У інтэрвю «Беларусь 1» 8 лістапада Лапко заявіў, што Нацбанк запытаецца ў вытворцы новых беларускіх грошай пра згоду раскрыць ягонае імя.

1 ліпеня 2016 г. у Беларусі правядуць дэнамінацыю беларускага рубля ў суадносінах 1: 10.000. У зварот выпусцяць сем новых наміналаў банкнот – 5, 10, 20, 50, 100, 200 і 500 рублёў і восем наміналаў манет – 1, 2, 5, 10, 20 і 50 капеек, а таксама 1 і 2 рублі.

ЮВ, belsat.eu, паводле belapan.by

Глядзі таксама
Каментары