Новыя ахвяры ў Данецку. Пад абстрэл трапіў пункт выдачы гуманітарнай дапамогі


Прынамсі шэсць асобаў загінулі ў выніку артылерыйскага абстрэлу ў Данецку. Прэс-цэнтр украінскага штабу заяўляе, што гэта злачынства тэрарыстаў, што мелі намер сарваць перамовы ў Менску. Прарасейскія баевікі вінавацяць у абстрэле ўкраінскае войска.

Снарады разарваліся на тралейбусным прыпынку, а таксама на плошчы перад Палацам культуры. У гэтым будынку знаходзіцца пункт раздачы гуманітарнай дапамогі. Паводле розных дадзеных, пацярпелі не менш за 6 асобаў, яшчэ пяць параненыя.

Тыдзень таму пад мінамётны абстрэл у Данецку трапіў тралейбус. Загінулі 10 асобаў. У абодвух выпадках ўкраінскі бок і прадстаўнікі «ДНР» высоўваюць узаемныя абвінавачванні.

МЛ, belsat.eu

Стужка навінаў