Новыя абстрэлы на Данбасе: загінуў мірны жыхар


Сепаратысты на Данбасе абстралялі Сухую Балку і Марʼінку, есць ахвяры сярод цывільных. На працягу содняў баевікі 55 разоў адкрывалі агонь па пазіцыям украінскіх вайскоўцаў.

Як паведамляе прэс-цэнтр штабу АТА, ноччу баевікі абстралялі з цяжкой артылерыі (152 мм) жылыя кварталы пасёлку Сухая Балка. Адзін з снарадаў трапіў у дом на вуліцы Маладзёжная – там загінуў 52-гадовы мужчына. Пашкоджання атрымалі яшчэ тры дамы. Пасёлак застаўся без святла.

Вчора, 14 червня, о 23.50, в результаті обстрілу бойовиками Сухої Балки (Торецьк) у дворі свого будинку на вул.Молодіжна…

Opublikowany przez Vyacheslav Abroskina Środa, 14 czerwca 2017

Раніцай сепаратысты абстралялі Марʼінку, верагодна, з РСЗА «Град», але там абышлося без ахвяраў.

Усяго на працягу содняў баевікі 55 разоў адкрывалі агонь па пазіцыям украінскіх вайскоўцаў. 7 з 55 абстрэлаў былі ажыццёўлены з ужываннем забароненых менскімі дамовамі артылерыйскіх сістэм.

Як паведамлялася раней, паводле дадзеных Спецыяльнай маніторынгавай місіі АБСЕ (СММ АБСЕ) ва Украіне, на Данбасе з пачатку года загінулі 45 мірных жыхароў.

СММ канстатуе павелічэнне колькасці парушэнняў рэжыму спынення агню ў Данецкай і Луганскай вобласці ў апошнія дні, пашкоджанні цывільных абʼектаў, а выкарыстанне артылерыі і рэактыўных сістэм залпавага агню на лініі размежавання.

 

ІІ, belsat.eu

Стужка навінаў