Новым памочнікам Лукашэнкі стаў яго былы начальнік упраўлення асабістай аховы


Лукашэнка прызначыў сваім памочнікам па агульных пытаннях Мікала Латышонка, піша БелТА. Ён 20 гадоў адказваў за бяспеку кіраўніка дзяржавы.

Мікалай Латышонак нарадзіўся ў 1964 годзе ў вёсцы Забор’е Мёрскага раёна. Пасля тэрміновай службы ва Узброеных Сілах СССР ён паступіў у Разанскае вышэйшае паветрана-дэсантнае каманднае вучылішча, якое скончыў у 1988 годзе. У 2011-м скончыў Акадэмію кіравання пры прэзідэнце Беларусі.

У савецкія часы Латышонак служыў у войску на тэрыторыі Казахстана, а пасля да 1995 года – у пагранічных войсках Беларусі.

У 1995 годзе ён перайшоў у Службу бяспекі прэзідэнта Беларусі і прайшоў шлях ад старэйшага афіцэра да начальніка ўпраўлення асабістай аховы. Са жніўня 2017 года знаходзіцца ў запасе. Узнагароджаны ордэнам «За службу Радзіме», медалямі «За бездакорную службу» I, II, III ступеняў.

23 студзеня Лукашэнка вызваліў ад пасады памочніка прэзідэнта па агульных пытаннях Мікалая Корбута. Корбут атрымае пасаду намесніка Дзяржаўнага сакратара – члена Пастаяннага камітэта Саюзнай дзяржавы.

КА, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары