Новым міністрам інфармацыі прызначаны Алесь Карлюкевіч


Новым міністрам інфармацыі прызначаны Алесь Карлюкевіч.

Ён нарадзіўся 6 студзеня 1964 года ў вёсцы Зацітава Слабада Пухавіцкага раёна.

Карлюкевіч скончыў аддзяленне журналістыкі Львоўскага вышэйшага ваенна-палітычнага вучылішча, у 1981–1995 служыў у войску.

Працаваў у газетах «Звязда» (1995–1998), «Чырвоная змена» (1998–2002) – галоўны рэдактар, «Советская Белоруссія» (2002–2006). У 2006–2011 гадах дырэктар рэдакцыйна-выдавецкай установы «Літаратура і мастацтва». Адначасова ў 2009–2011 гадах галоўны рэдактар газеты «Літаратура і мастацтва», што ўваходзіла ў склад РВУ.

У лістападзе 2011 года прызначаны галоўным рэдактарам «Звязды». З лістапада 2012 года – дырэктар-галоўны рэдактар Выдавецкага дома «Звязда».

У снежні 2016 года стаў намеснікам міністра інфармацыі Беларусі.

КА, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары