Новыя санкцыі не абмінуць Расею


Пра гэта заявіла Ангела Мэркель. Абмежавальныя захады будуць датычыць  19 фізічных і 9 юрыдычных асобаў.

Дадатковыя санкцыі, сярод якіх замарозка актываў і забарона на выдачу віз у ЕЗ, савет кіраўнікоў МЗС вырашылі ўвесці ў сувязі з ракетным абстрэлам Марыўпалю 24 студзеня, у выніку якога загінулі 30 мірных жыхароў. Яны павінны быць апублікаваныя і аўтаматычна ўступіць у сілу 16 лютага, калі кіраўніцтва ЕЗ не вырашыць змяніць сваё рашэнне. Падставай для гэтага могуць стаць вынікі перамоваў «нармандскай чацвёркі».

Кіраўнік Еўрасавета Дональд Туск таксама заявіў, што Еўразвяз не будзе пераносіць увядзенне ўжо адобраных санкцый.

ДР, belsat.eu

Стужка навінаў