Новы закон Пуціна: Расейскія вайсковыя самалёты застануцца ў Сірыі на невядомы тэрмін


Прэзідэнт РФ падпісаў закон аб ратыфікацыі пагаднення з Сірыяй аб сталым размяшчэнні расейскай авіяцыйнай групы на тэрыторыі гэтай краіны.

Пагадненне з Сірыяй, як адзначаецца ў дакуменце, «заключаецца на бестэрміновы перыяд і часова ўжываецца з моманту яго падпісання».

Расейская авіягрупа будзе базавацца на авіябазе Хмеймім, які прадастаўляецца ёй у карыстанне бясплатна.

«Выкарыстоўванне расейскай авіяцыйнай групы ажыццяўляецца ў адпаведнасці з рашэннем яе камандзіра паводле планаў, узгодненых бакамі», – гаворыцца ў дакуменце.

Глядзіце таксама >>> Расея застанецца ў Сірыі надоўга

Сірыйскі бок «не прадʼяўляе ніякіх прэтэнзіяў Расеі ў сувязі з дзейнасцю расейскай авіяцыйнай групы і яе асабістага складу», а транспартныя сродкі і паветраныя судны РФ, якія ўжываюцца ў інтарэсах авіягрупы, карыстаюцца імунітэтам, у тым ліку ад дагляду.

НМ, belsat.eu

Стужка навінаў