Новы закон ад Міністэрства ЖКГ: Не больш за дзве кошкі ці сабакі дома


Міністэрства ЖКГ хоча «урэгуляваць» колькасць катоў і сабак, якіх можна ўтрымоўваць дома. МЗС і праваабаронцы таксама працуюць над законам, але іх нязгоду з «лімітамі» ігнаруюць.

«Прапанаваная ў законапраекце норма (адзін сабака і адзін кот, альбо два каты, альбо два сабакі) парушае канстытуцыйныя правы грамадзяніна адносна валодання маёмасцю, і не ўлічвае таго, што ўтрыманне жывёлаў можа здзяйсняцца ў розных хатніх умовах: розны памер агульнай плошчы кватэры, вентыляцыя, гукаізаляцыя ды інш», – пішуць у сваім звароце беларускія праваабаронцы.

Дзякуючы ціску грамадскасці законапраект «Аб абыходжанні жывёламі» быў уключаны ў план падрыхтоўкі на 2015 год. На працягу красавіка-траўня 2015 года вялася распрацоўка гэтага дакумента ў межах Міністэрства ЖКГ.

Аднак, нягледзячы на абгрунтаванне арганізацыяў абаронцаў жывёлаў, а таксама Міністэрства замежных справаў (з’яўляецца адным з распрацоўнікаў закону), пазіцыя адносна артыкулу «Абмежаванне колькасці жывёлаў, якія ўтрымліваюцца ў хатніх умовах» была праігнараваная.

Далучыцца да звароту ў інтэрнэце можна па спасылцы.

НМ, belsat.eu

Стужка навінаў