Новы закладнік. Гэтым разам – у Бельгіі


Узброеныя людзі захапілі мужчыну ў Бельгіі.

Пра інцыдэнт стала вядома пасля таго, як відавочцы паведамілі па тэлефоне паліцыі, што чацвёра ўзброеных людзей увайшлі ў жылы дом у мікрараёне Дампоўрт (Dampoort) бельгійскага гораду Гэнт (Ghent). Пазней стала вядома, што яны зрабілі сваім закладнікам мужчыну – жыхара адной з кватэраў гэтага дому. Паліцыя пакуль не называе інцыдэнт тэрактам і не звязвае яго з захопам закладнікаў у Аўстраліі.

Сёння раніцаю стала вядома пра тое, што ўзброены чалавек захапіў закладнікаў у кавярні «Lindt» у сталіцы Аўстраліі.

Паводле Reuters

Стужка навінаў