Новы ўрад Паўднёвай Карэі прапанаваў вайсковыя перамовы КНДР


Паўднёвая Карэя 17 ліпеня КНДР правесці вайсковыя перамовы па зніжэнні напружанасці на Карэйскім паўвостраве, паведамляе «Reuters».

Ідэю ўзнаўлення дыялогу паміж двума дзяржавамі высунуў прэзідэнт Паўднёвай Карэі Мун Чэ Ін падчас візіту ў Нямеччыну.

Рэакцыі Пхеньяну пакуль не было, пры гэтым прадстаўнікі Паўднёвай Карэі спадзяюцца на станоўчы адказ з боку КНДР.

Абодва бакі тэхнічна застаюцца ў стане вайны, аднак Мун Чэ Ін, які прыйшоў да ўлады ў траўні, паабяцаў прыцягнуць КНДР да дыялогу і аказаць ціск на развіццё ядравых і ракетных праграмаў гэтай краіны.

Прапанова правесці вайсковыя перамовы была агучаная пасля таго, як Пхеньян у пачатку ліпеня заявіў, што правёў першы іспыт міжкантынентальнай балістычнай ракеты і сказаў, што асвоіў тэхналогію мацавання ядравай боегалоўкі на ракеце. Паўднёвая Карэя разам са сваім галоўным хаўруснікам, ЗША, аспрэчваюць гэтую заяву.

Відэасюжэт «Белсату» пра вучэнні КНДР у красавіку

Паўднёвакарэйскае міністэрства абароны прапанавала 21 ліпеня ў якасці даты перамоваў з Поўначчу. Папярэднія такія перамовы былі праведзеныя ў снежні 2015 года.

Глядзіце таксама:

НМ, belsat.eu

Стужка навінаў