«Новы турэцкі нацыяналізм». Рэпартаж «Белсату»


Маладыя туркі настальгуюць па імперскіх часах?

Журналіст «Белсату» наведаў Турцыю, каб паглядзець, якія настроі пануюць у грамадстве гэтай краіны пасля няўдалай спробы перавароту.

Акрамя росту патрыятызму назіраецца і ўздым антыамерыканскіх настрояў. Напрыклад, вось як ацэньвае пазіцыю ЗША апазіцыйны журналіст Гёкхун Гёнчмэн:

«Яны не падтрымалі турэцкага ўраду або турэцкага народу, яны абмежаваліся крытыкаю ўрадавых войскаў і не ўжылі абсалютна ніякіх захадаў супраць тэрарыстычных арганізацыяў. Як вынік: мы, туркі, адчулі глыбокую ступень адзіноты. Нас не падтрымалі, нас кінулі. Градус патрыятызму ў грамадстве ўрэшце значна павысіўся. Мы называем гэта «новым нацыяналізмам».

Больш – у відэа вышэй.

Сюжэт выйшаў у эфіры праграмы «Прасвет». Прапануем вашай увазе яе апошняе выданне цалкам:

НМ, belsat.eu

Стужка навінаў