Новы прэтэндэнт на смяротнае пакаранне?


22-гадовы хлопец абвінавачваецца ў замахе на забойства дзвюх жанчынаў.

Раследванне справы амаль завершана. Следчыя высветлілі, што ў ноч на 8 верасня 2017 года на вуліцы Алібегава ў Менску, малады чалавек падчас распіцця алкагольных напояў нанёс удары нажом 27-гадовай знаёмай і яе 28-гадовай сяброўцы. Ад шматлікіх траўмаў адна жанчына памерла на месцы, другая ўцякла і паспела паведаміць пра злачынства вартаўніку школы, які выклікаў ёй хуткую дапамогу. Згодна з заключэннем судова-медыцынскай экспертызы, атрыманыя ёю цялесныя пашкоджанні аднесеныя да катэгорыі цяжкіх.

Таксама была высветлена, што абвінавачаны мае дачыненне і да іншых злачынстваў.

Фота sk.gov.by

«Малады чалавек сумесна са сваім аднакласнікам у дзённы час 23 жніўня 2011 года адкрыта завалодаў маёмасцю гандлёвага аб’екта па вуліцы Бялецкага ў сталіцы на суму больш за 690 000 недамінаваных рублёў. Пры гэтым аднагодкі пагражалі жанчыне-прадаўцу прадметам, падобным на пісталет», – паведамляе Следчы камітэт.

22-гадоваму мужчыне прадʼяўленае канчатковае абвінавачанне ў здзяйсненні злачынстваў, прадугледжаных ч. 1 арт. 14, п. 1 ч. 2 арт. 139, п. 6 ч. 2. арт. 139 (замах на забойства двух асобаў, з асаблівай жорсткасцю) і ч. 2 арт. 207 (разбой, учынены групай асоб) Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь. Па аднаму п.6 ч.2 арт. 139 абвінавачанаму пагражае пазбаўленне волі на тэрмін ад васьмі да дваццаці пяці гадоў, або пажыццёвае зняволенне, або смяротнае пакаранне.

ГА, belsat.eu

Стужка навінаў