Новы намеснік міністра аховы здароўя – чалавек, якога ўкраінцы вінавацяць у падтрыманні анексіі Крыму


Аляксандр Лукашэнка даў згоду на прызначэнне Барыса Андрасюк намеснікам міністра аховы здароўя. Раней ён займаў пасаду дырэктара санаторыя Кіраўніцтва справамі прэзідэнта ў Крыме, а да таго працаваў у міністэрстве аховы здароўя.

Санаторый «Белоруссия» (менавіта так ён афіцыйна называецца) у Крыме працягвае працаваць нягледзячы на ​​анексію і блакаду. На сайце санаторыя іх адрас адзначаны як «Расея, Рэспубліка Крым, Ялта», а беларусы прапануецца на выбар некалькі спосабаў дабрацца да адпачынку на анексаванай тэрыторыі. Усе яны прадугледжваюць заезд у Крым праз Расею – то бок маюць на ўвазе парушэнне заканадаўства Украіны.

Барыс Андрасюк. Фота – http://embassybel.ru

З той прычыны, што дзяржаўнае прадпрыемства публічна раіць сваім кліентам парушаць украінскае заканадаўства, кіраўніка санаторыя Барыса Андрасюка ўкраінцы ўнеслі ў базу «Міратворца». На старонцы Андрасюка на сайце цэнтру адзначана, што ён свядома парушае дзяржаўную мяжу Украіны і ўдзельнічае ў прапагандысцкіх мерапрыемствах Расеі з мэтай легалізацыі анексіі Крыму.

  • Цэнтр «Міратворац» – сайт, які акумулюе звесткі пра злачынства супраць нацыянальнай бяспекі краіны. Быў створаны па ініцыятыве былога дарадцы міністра ўнутраных справаў Украіны Антона Герашчанка. Сайт мае базу дадзеных асобаў, што мелі дачыненне да расейскай агрэсіі супраць Украіны. Вельмі часта рэсурс крытыкуюць за публікацыю асабістых дадзеных людзей, а таксама за неабгрунтаваныя абвінавачванні ў адрас некаторых асобаў.
  • Папярэднік Барыса Андрасюка на пасадзе намесніка міністра Ігар Ласіцкі быў сёлета арыштаваны КДБ па скандальнай «справе медычных функцыянераў». Ласіцкі стаў намеснік міністра ў сакавіку 2013 года, лічыўся пратэжэ экс-міністра Васіля Жарко.

ІІ, belsat.eu

Стужка навінаў