Новы лідар «Гавары праўду» будзе абраны 14 красавіка


Менавіта ў гэты дзень адбудзецца з’езд кампаніі. Пра гэта паведамляе БелаПАН са спасылкай на намесніка старшыні арганізацыі Андрэя Дзмітрыева.

Паводле Дзмітрыева, раней меркавалася, што на з’ездзе будуць разглядацца пытанні, звязаныя з прэзідэнцкімі выбарамі. Аднак пасля рашэння Уладзіміра Някляева сысці з вялікай палітыкі галоўным пытаннем будзе абранне новага кіраўніцтва арганізацыі.

Учора Уладзімір Някляеў заявіў абвесціў пра выхад з усіх апазіцыйных структураў. Сваё рашэнне былы кандыдат на прэзідэнта патлумачыў расчараваннем безвыніковых двухгадовых перамоваў беларускіх дэмакратычных сілаў па вылучэнні адзінага кандыдата на сёлетнія прэзідэнцкія выбары.

Рэсурс naviny.by распаўсюдзіў копію заявы Някляева з ягоным подпісам.

[vc_single_image image=”1″ img_size=”large”]

Сам палітык пакуль адмаўляецца ад каментароў.

Чытйце таксама >>>>>> Апазіцыя без паэта

ДР, belsat.eu

Стужка навінаў