«Белавія»: васілёк у лагатыпе кампаніі пакуль не зацверджаны


Нацыянальная авіякампанія заяўляе, што не будзе выкарыстоўваць цалкам «васільковую» канцэпцыю дызайнера Іллі Андрэева, але будзе натхняцца ёй падчас рэбрэндынгу.

«Пытанне прапрацоўваецца. У нас ужо фактычна гатовая ліўрэя новага самалёта. Пакуль мы не паглыбляемся ў дэталі і не расказваем, якія сімвалы і колеры будуць выкарыстаныя. Бо хочам прадставіць навінку непасрэдна ў Мінску, калі з завода-вытворцы прыляціць Boeing кампаніі. Яго размалёўка будзе рабіцца непасрэдна ў Сіэтле», – кажа начальнік аддзела рэкламы і камунікацый «Белавія» Вольга Герасенка.

Такім чынам, прапанаваная дызайнерам Іллём Андрэевым «васільковая» канцэпцыя не была зацверджаная цалкам.

«Так, Андрэеў прапанаваў сваю ідэю і, так скажам, натхніў кампанію на рэбрэндынг. Мы да гэтага часу кантактуем. Ілля дае парады наконт вясновага выгляду і кветак, якія варта выкарыстоўваць. Андрэеў не кіраўнік гэтага праекту, ён натхняльнік і кансультант. Проста Ілля – фанат авіяцыі. І аказвае дапамогу кампаніі на абсалютна бясплатнай аснове», – заўважае Вольга Герасенка.

Дызайну Іллі на самалётах «Белавіі» не будзе – ліўрэя будзе зусім іншая. Што тычацца лагатыпа, то васілёк на ім не будзе выкарыстоўвацца, хоць пэўны нацыянальны матыў будзе прысутнічаць.

Раней «Еўрарадыё» паведаміла са спасылкай на гендырэктара «Белавіі» Анатоля Гусарава, што авіякампанія зробіць лагатып на аснове васілька.

НМ, belsat.eu, паводле Onliner.by

Стужка навінаў