Новы кошты ў крамах – «без нулёў» (фотафакт)

photo

Міністэрства гандлю рэкамендавала гандлёвым абʼектам ад 1 красавіка пазначаць на цэнніках як старыя так і новыя кошты. У Берасці рэкамендацыі сталі выконваць толькі напрыканцы месяца.

Рашэнне аб правядзенні дэнамінацыі нацыянальнай валюты было прынятае пасля ўказу прэзідэнта Беларусі ад 4 лістапада 2015 года. Абвешчана, што дэнамінацыя ў Беларусі будзе праведзена з 1 ліпеня 2016 году: на новых цэнніках знікнуць чатыры нулі. Напрыклад, кілаграм капусты коштам 23 200 рублёў будзе каштаваць 2 рублі 32 капейкі.

ceny_3

У звароце зʼявіцца сем наміналаў банкнот – 5, 10, 20, 50, 100, 200 і 500 рублёў, і восем наміналаў манет – 1, 2, 5, 10, 20 і 50 капеек, а таксама 1 і 2 рублі.

Першы раз дэнамінацыя беларускага рубля адбылася 20 жніўня 1994 г. Дэнамінацыя была 10-кратнай. Больш буйной стала дэнамінацыя, якая праводзілася 1 студзеня 2000 г. Тады адбылася дэнамінацыя ў 1000 разоў. Будучая дэнамінацыя 1 ліпеня 2016 г. будзе самай маштабнай. Старыя грошы на новыя будуць мяняць у суадносінах 10 000 рублёў да 1 рубля.

С.A belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары