Новы год як звычайны дзень. То бок, ноч


У свеце ёсць краіны, якія сустракаюць Новы год яшчэ больш маштабна, чым беларусы – толькі ў іншы дзень.

Кітай

Новы год у кітайцаў – уласны, ён прыпадае на адзін з дзён у перыяд з 21 студзеня па 21 лютага і прывязаны да другога маладзіка пасля зімовага сонцастаяння. Святкуюць кітайцы маштабна: запускаюць феерверкі, ладзяць шумныя шэсці, запускаюць свае славутыя ліхтары і збіраюцца ўсёй сям’ёй на святочную вячэру, прапусціць якую можна толькі па вельмі паважнай прычыне.[/vc_column_text][vc_single_image image=”416130″ img_size=”large”][vc_column_text]Што праўда, 1 студзеня ў Кітаі – выходны дзень, але масавых і гучных святкаванняў няма. Гэта хутчэй даніна шматнацыянальнасці дзяржавы – і проста практычны захад: звязацца са сваймі сусветнымі бізнес-партнёрамі ў гэты дзень у кітайскіх вытворцаў і прадпрымальнікаў наўрад ці атрымаецца.

В’етнам

В’етнамскі Новы год – тэт – найважнейшае і найпапулярнейшае свята краіны, прыпадае на канец студзеня або пачатак лютага. Часцей за ўсё ён супадае па часе з кітайскім, але бываюць і невялікія разыходжанні.[/vc_column_text][vc_single_image image=”416150″ img_size=”large”][vc_column_text]Свята лічыцца сямейным, і да дня яго наступу вʼетнамцы імкнуцца вярнуцца з падарожжаў, каб правесці час са сваякамі, успомніць памерлых і падарыць адзін аднаму падарункі. Маштабнасць свята тэт уражвае – яно можа зацягнуцца на тыдзень.

Індыя

У шматнацыянальнай і шматкультурнай Індыі святаў так шмат, што стварыць адзіны каляндар для іх немагчыма. Праблема вырашаецца інакш: у залежнасці ад веравызнання працаўнікі могуць браць адгулы ў тыя святы, якія яны лічаць патрэбным адзначаць.

1 студзеня – афіцыйны не святочны, ніхто не ладзіць гулянняў, але ахвотныя яго адсвяткаваць заўсёды могуць вызваліць гэты дзень і спакойна сустрэць Новы год.

Індыйскі ж новы год адзначаецца 22 сакавіка, ды і то – не ўва ўсіх штатах.

Бангладэш

Новы год тут надыходзіць 14 красавіка.[/vc_column_text][vc_single_image image=”416138″ img_size=”large”][vc_column_text]Людзі прачынаюцца крыху раней, апранаюць сваё найлепшае адзенне і семʼямі або кампаніямі сяброў адпраўляюцца ў паркі, дзе і ладзяць імпрэзы: спяваюць, малююць, танчаць, фатаграфуюцца і проста прыемна бавяць час у святочнай атмасферы. І без алкаголю: у краіне сухі закон.

Іран

[/vc_column_text][vc_single_image image=”416146″ img_size=”large”][vc_column_text]У Іране Новы год – свята Наўруз – адзначаюць 21 сакавіка, у дзень вясновага раўнадзенства. Дарэчы, цяпер у Іране ідзе 1394 год.

Ізраіль

[/vc_column_text][vc_single_image image=”416134″ img_size=”large” add_caption=”yes” alignment=”center”][vc_column_text]Для ізраільцянаў 1 студзеня – працоўны дзень, які нічым не адрозніваецца ад іншых. Новы год краіне сустракае паводле габрэйскага календара, згодна з якім свята трэба адзначаць увосень, калі падчас месяца Тышрэй будзе маладзік. Гэта можа здарыцца і ў верасні, і ў кастрычніку, таму дакладнай даты няма.

Хоць 1 студзеня і трэба працаваць, але святкаванне не забароненае, таму ўсе ахвотныя могуць узяць адгул ці нават адпачынак. Улічваючы колькасць эмігрантаў з Беларусі, адчуць святочную атмасферу ў Ізраілі ў гэты дзень можна – збольшага ў рэстарацыях, дзе збіраюцца сем’і або кампаніі.

Саудаўская Аравія

У Саудаўскай Аравіі Новы год не проста не святкуюць 1 студзеня, ён тут нават забаронены. Існуе спецыяльнае падраздзяленне мясцовай паліцыі, якое кантралюе, каб у крамах не прадавалі навагоднія тавары, а на вуліцах не было гулянняў па навагоднім нагоды. Таму каб сустрэць Новы год, трэба ладзіць закрытую імпрэзу, або святкаваць толькі сям’ёю.

Саудаўскі Новы год наступае 21 сакавіка – у дзень веснавога раўнадзенства.

ДД

Стужка навінаў