Новы генпракурор Украіны – Юрый Луцэнка


За кандыдатуру Луцэнка прагаласавалі 264 дэпутата Вярхоўнай Рады.

11 траўня парламент прыняў закон, які дазваляе прызначаць на гэтую пасаду асобу без вышэйшай юрыдычнай адукацыі.

Юрыю Луцэнка 51 год. Ён скончыў факультэт электроннай тэхнікі Львоўскага політэхнічнага інстытуту. Падчас «аранжавай рэвалюцыі» быў адным з кіраўнікоў «Майдана», пасля атрымаў пасаду міністра ўнутраных спраў, стаўшы першым у гісторыі Украіны грамадзянскім кіраўніком МУС.

Пасля прыходу да ўлады Віктара Януковіча быў асуджаны на чатыры гады па абвінавачванні ў перавышэнні службовых паўнамоцтваў і нямэтавым выкарыстанні дзяржаўных сродкаў.

У 2014 годзе на датэрміновых выбарах абраны дэпутатам Вярхоўнай рады па спісе «Блока Пятра Парашэнкі» і ўзначаліў фракцыю.

ДР, belsat.eu

Стужка навінаў