Новы Джэймз Бонд - на экранах ужо на наступным тыдні! Чым агент 007 здзівіць гледача?


У дваццаць пятым фільме пра Бонда Дэньел Крэйг знаёміцца з Монікай Бэллючы, пакутуе за стырном маленькага «Фіата» і п’е польскую гарэлку. Свет, натуральна, выратаваны. «Спектр» на экранах ужо 6 лістапада.

Гэта ўжо другі фільм вядомай франшызы для рэжысёра Сэма Мэндэса і чацьверты – для актора Дэньела Крэйга. Бонд змяняецца, але – не змяняе сабе. Выпрасаваны строй, срэбны Aston Martin DB10 (часам – «Фіат 500») і марціні з польскай гарэлкаю «Бельведэр», якую выпусцілі абмежаванай серыяй ў 100 бутэлек – адмыслова на патрэбы стужкі.[/vc_column_text][vc_single_image image=”25151″ img_size=”large”][vc_column_text]Таямнічае паведамленне з мінулага прымушае Бонда ехаць спачатку ў Мексіку, потым – у Рым, дзе ён сустракае Люцыю Скіару, прыгожую ўдаву вядомага злачынцы (Моніка Бэллючы). Дзякуючы ёй Бонд адкрывае існаванне «Спектру». Прывіды не пры чым: наагул, гэта абрэвіятура, якую можна перакласці, як «Арганізацыя тэрарызму, помсты, вымагальніцтва і барацьбы са спецслужбамі». Апошні раз з ёй ваяваў герой Шона Конэры ў «Дыяментах назаўсёды» 1971 года. Упершыню «Спектр» з’яўляецца ў 1961-м на старонках «Шаравой маланкі» Іяна Флэмінга. Знаўцы кажуць, што гэта, бадай, першы выпадак выкарыстання слова «тэрарызм» у поп-культуры.[/vc_column_text][vc_video link=”https://www.youtube.com/watch?v=z4UDNzXD3qA”][vc_column_text]Пакуль самы вядомы брытанскі шпіён знаходзіцца ў Італіі, Цэнтр нацыяльнай бяспекі ў Лондане пачынае сумнявацца ў мэтазгоднасці існавання як Бонда, так і, наагул, існавання MI-6. У гэтай вайне на два фронты 007 раптам адкрывае дзіўную сувязь паміж сабой і адным з чальцоў «Спектру» – Францам Абэрхаузэрам, якога грае Крыстаф Вальц.

У скуры сакрэтнага агента Крэйг жыве ўжо амаль 10 гадоў. Крытыкі з кожным новым фільмам адгукаюцца аб ягонай працы ўсе лепей: напрыклад, «Гардыян» піша, што ягоны Бонд – адзін з лепшых у гісторыі.[/vc_column_text][vc_column_text]Падабаецца нам або не – мы жывем у «крэйгаўскую эпоху». У час без палітыкаў маштабу Мандэлы або Чэрчыла і музыкаў кшталту «Ролінгаў» або «Бітлоў» гэты халодны і скептычны твар будзе адным з самых пазнавальных з пачатку дваццаць першага стагоддзя. Каму не хопіць білетаў на сеансы «Лістападу», «Спектр» будзе не найгоршай альтэрнатывай – абедзве падзеі стартуюць ужо 6-га лістапада.

ДД, belsat.eu

Стужка навінаў