Новая партыя кітайскай бранятэхнікі прыбыла ў Беларусь. Відэа

Wideo

Беларусь шукае ў Кітаі новае апірышча ў сферы ваенна-тэхнічнага супрацы, каб менш залежыць ад Масквы.

На гэтым тыдні ў Менск даставілі паветраным шляхам тры кітайскія бронеаўтамабілі «Цмок».

Машына мае колавую формулу 4х4, перавозіць 10 чалавек у поўным баявым рыштунку, паведамляе ВаенТБ.

У «Цмока» зварны корпус, які цалкам складаецца са стальной брані. Заяўлена, што браня абараняе экіпаж і агрэгаты машыны ад куляў стралковай зброі і аскепкаў боепрыпасаў буйнога калібру.

Летам і восенню 2017-га Беларусь правяла выпрабаванні гэтай тэхнікі, напрыканцы года машыны былі прынятыя на ўзбраенне.

Аляксандр Гелагаеў; фота вокладкі – ваенна-інфармацыйнае агенцтва УС РБ «Ваяр»

Глядзі таксама
Каментары