Новая форма крыла Airbus дазволіць прыняць на борт больш пасажыраў


Канцэпт новай формы крыла Airbus прадставіў 18 чэрвеня. Фота – Airbus.

Самалёт A380plus з новай форма крыла кампанія прадставіла на авіясалоне ў Ле-Бурже.

На авіясалоне ў кампанія Airbus прадставіла лайнер з новым дызайнам крыла, вядомы пад назвай A380plus.

Паводле Airbus, новая канструкцыя крыла дасць магчымасць зменшыць расход паліва на 4 %.

А-380 – самы вялікі на сёння серыйны пасажырскі самалёт у свеце. Ён змяшчае на борце ад 525 да 853 пасажыраў, і можа праляцець без перасадкі амаль 16 тыс. кіламетраў.

Новае крыло павялічыць адлегласць, якую можа пераадольваць A380, на 555 кіламетраў або дазволіць самалёту прыняць на борт больш пасажыраў.

«Новы крок дасць магчымасць нашым культавым самалётам яшчэ лепей абслугоўваць рост пасажырскіх плыняў і адпавядаць высокім патрабаванням нашых кліентаў», – цытуе аперацыйнага дырэктара Airbus Джона Ліхі (John Leahy) партал AINonline.

Кампанія мяркуе, што A380plus будзе радзей патрабавацца рэгулярнае тэхабслугоўванне, а гэта дазволіць значна знізіць затраты на ягоную эксплуатацыю.

ДД

Тэгі: 
Глядзі таксама
Каментары