Новае здарэнне на Астравецкай АЭС. Мінэнерга пацвердзіла чуткі


Паводле апазіцыйнага актывіста Мікалая Уласевіча, «апошнія тыдні ў Астравецкім раёне цыркулююць чуткі» пра сурʼёсную аварыю на будаўнічай пляцоўцы БелАЭС. Пра гэта Уласевіч напісаў у сваім «Facebookʼу».

З яго допісу ў сацсетцы вынікае, што падчас мантажу з вышыні 2 – 4 метраў на зямлю абрынуўся корпус будучага рэактара. Здарэнне магло адбыцца 10 ліпеня.

«На самой справе, паводле генеральнага падрадчыка АТ «Атамбудэкспарт» (АО «АСЭ»), пазаштатная сітуацыя адбылася на пляцоўцы захоўвання корпусу рэактару падчас яго перамяшчэння ў гарызантальнай плоскасці», – гаворыцца ў паведамленні Мінэнерга.

Рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства «Беларуская АЭС» якое зʼяўляецца заказчыкам праекту, «неадкладна запатрабавала ў генеральнага падрадчыка ўсе неабходныя дакументы і звесткі. Аналіз гэтай сітуацыі працягваецца», – адзначаецца ў каментары ведамства.

Некалькімі гадзінамі раней прэс-офіс групы кампаніяў «АСЭ» назваў інфармацыю аб падзенні рэактару няпраўдай.

Паводле Уласевіча, месца здарэння ўжо два тыдні ачэпленае «людзьмі ў чорным».

ЮВ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары