Новае выданне «Аўтаспынам па Беларусі»: Сакрэт святых крыніцаў


Падчас летніх падарожжаў па Беларусі Аўгіня Манцэвіч наведвае святыя крыніцы і даведваецца, ці сапраўды гэтая вада дапамагае людзям.

Ушанаванне вады як пачатку ўсяго існага – звычайная рэч для Беларусі. Асабліва шануюцца крыніцы, некаторыя з якіх лічацца святымі. Ці сапраўды вада ў іх жывая і вылечвае хваробы? І ў чым увогуле сакрэт?

Каб адказаць на гэтыя пытанні, Аўгіня Манцэвіч пастанавіла сустрэцца з паэтам і філосафам манахам Іаанам.

Патрэбная і вера, і гарачая малітва. І галоўнае – цвёрды намер кінуць грахоўнае жыццё. І не самая матэрыя крыніцы дзейнічае, а ласка Божая. І калі шчырая малітва і сэрца адкрываюцца гэтай ласцы, тады адбываюцца цуды, якія, паводле зямной медыцыны, ужо немагчымыя», – распавядае пра сакрэт цудадзейнасці крыніцы манах Іаан.

Гэтая цудадзейнасць пацвярджаецца і ўнікальным складам крынічнай вады – пра гэта сведчаць адмысловыя даследаванні настаўніцы хіміі і біялогіі Ірыны Войцек.

Стужка навінаў