Новыя сацыяльныя графіці: у цэнтры Менску з’явіліся арт-аб’екты з сілавікамі


У адным з двароў Менску недалёка ад Менгарвыканкаму з’явіўся новы стрыт-арт. Гэтым разам невядомыя мастакі намалявалі камандзіра менскага АМАПУ Дзмітрыя Балабу. 25 сакавіка сілавікі затрымалі больш 700 асобаў.

«Гэта ён кіруе разгонамі мірных сходаў грамадзянаў. За вашыя грошы»,напісана на сцяне.

Каля плошчы Перамогі на трансфарматарнай будцы, дзе раней быў партрэт Васіля Быкава, зʼявілася графіці міністра ўнутраных спраў Ігара Шуневіча з подпісам «Гэта я ганаруся формай і метадамі НКУС».

А каля Інстытуту культуры мужчына падобны да начальніка МУС Ігара Еўсеева, у спартовым касцюме і чорнай шапцы з надпісам: «Гэта мы з пацанамі скрадаем людзей».

UPD. Графіці ўжо замалёўваюць камунальнікі.

Першы падобны арт-аб’ект з партрэтам  колішняй міністаркі працы і сацыяльнай абароны Марыяны Шчоткінай з подпісам «Гэта я аўтар падатку для беспрацоўных» з’явіўся ўночы на 5 сакавіка. Графіці аператыўна прыбралі, ад яго засталіся толькі пантофлі. Пазней над пантофлямі спадарыні Шчоткінай з’явіўся надпіс «Ну вы ж самі ўсё разумееце».

12 сакавіка ў Мазыры з’явілася наклейка з выявай старшыні Савету Рэспублікі Міхаіл Мясніковіч. Яе суправаджаў подпіс «Гэта я ўвёў дарожны падатак. А паліўны акцыз ідзе кудысьці ў бюджэт». На наступны дзень малюнак таксама прыбралі са сцяны.

ДР belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары