Новае радовiшча нафты знайшлi на Прыпяці


Радовішча адкрыта у Рэчыцка-Вішанскім разлому Прыпяцкага прагіну i атрымала назву Вугальскае. Падчас разведачнага свідравання Вугальскай падсолевай структуры пошукавая свідравіна № 1-Вугальская з глыбінёй 5 218 метраў дала прыток нафты з газам дэбітам каля 39,5 тон у суткі.

Нафта Вугальскага радовішча адносіцца да катэгорыі цяжкадаступных запасаў. Яна знаходзяцца на вялікай глыбіні і ў низкопроніцаемом калектары. Станоўчым фактарам для распрацоўкі стане анамальна высокi пластавы ціск.

Геалагічныя запасы новага радовішча ацэньваюцца ў 1 мiльён 695 тысячаў нафты.

ВД, павподле belorusneft.by

Стужка навінаў