Новае на «Белсаце»: прамыя ўключэнні з Лондану і змены ў ТБ-праграме

ВІДЭА

Інфармацыя пра новы фармат праграмы «Вот так» – напрыканцы артыкула

Спраўдзіце, што новага вас чакае на «Белсаце» і ці не памяняўся час выхаду ў эфір вашых улюбёных праграм.

Праграмы, якія раней выходзілі пасля галоўнага выдання навінаў «Аб’ектыў», пераносяцца на ранейшы час:

Панядзелак

18:40 «Загадкі беларускай гісторыі» (раней 21:15)

Аўторак

18:35 «Рэпартэр» (раней чацвер, 21:25)

Серада

18:25 «Вяскоўцы» (раней 21:25)

Ток-шоу «Кожны з нас» і «Рапарт Мельнікава», якія выходзяць у той жа час раз на два тыдні, пераносяцца з суботы на пятніцу:

Пятніца

18:35 «Кожны з нас» / «Рапарт»

Праграма «Belsat Music Live» пераносіцца на пазнейшы час:

Субота

21:15 «Belsat Music Live» (раней 20:15)

Пятнічная «Размова дня» пераносіцца на нядзелю:

Нядзеля

21:15 «Размова дня»

Ад 8 студзеня мы пашыраем эфір праграмы «Вот так». Яна будзе выходзіць штодня ад панядзелку да пятніцы ад 19:30 да 19:55. Мы стварылі сетку карэспандэнтаў у Расеі ды ва Украіне, у тым ліку ў прыфрантавой зоне. Іх рэпартажы вы ўбачыце ў пашыраным выданні «Вот так». А з лютага мы плануем прамыя ўключэнні з Лондану, дзе нашыя калегі з «Бі-бі-сі» будуць рыхтаваць для вас матэрыялы па-расейску на міжнародныя тэмы.

Пасля праграмы «Вот так», ад 20:00, будзе выходзіць традыцыйны інфармацыйны блок «Студыя «Белсат»», які закончыцца «Аб’ектывам» а 21:00.

ІА, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары