Ноччу праз непаладкi ў менскім метро людзі сядзелі ў вагонах у тунэлі


Інцыдэнт адбыўся на станцыі метро «Інстытут культуры» у 00.27.

«У метро ў Менску адбылося замыканне, тры саставы стаялі ад ст.м. «Інстытут культуры» да «Плошчы Леніна». У гарачую лінію ледзь датэлефанаваліся праз 40 хвілін прастою», – паведаміла TUT.BY адна з відавочцаў.

«…Прыкладна паўтары гадзіны быў рух спынены. Усе наступныя цягнікі рухаліся ў бок станцыі Малінаўка, гэтак жа заставаліся на шляхах. Людзі сядзелі ў зняволенні цягніка ў тунэлі, не маючы магчымасці выйсці з яго », – паведаміў яшчэ адзін сведка.

Інфармацыю аб прыпынку цягнікоў першай лініі пацвердзіў прэс-сакратар Менскага метрапалітэна Андрэй Кузьмін.

«У 00.27 16 снежня з-за тэхнічнай няспраўнасці сістэмы электразабеспячэння на станцыі «Інстытут культуры» адбылося спыненне апошніх цягнікоў на другім шляху (ад «Уручча» у бок «Малінаўкі») першай лініі. Супрацоўнікі метрапалітэна спрабавалі аператыўна ліквідаваць няспраўнасць, але, калі стала зразумела, што зрабіць гэта не атрымаецца, людзей сталі выводзіць з вагонаў цягнікоў на платформу станцыі метро. Пасажырам было прапанавана скарыстацца наземным транспартам, ім прынеслі прабачэнні».

За ноч праблема ў метро была вырашана, першы цягнік пайшоў па звычайным раскладзе – у 05.27.

Стужка навінаў