Ноч у Курапатах прайшла без інцыдэнтаў


Лагер абаронцаў Курапатаў раніцай 25 лютага

Раніцай а 8-й у лагеры абаронцаў Курапатаў адбыўся агульны сход, на якім сабраліся каля 50 асобаў.

На сходзе прысутнічалі актывісты, а таксама мясцовыя жыхары. Ад раніцы ў лагеры знаходзяцца старшыня Партыі БНФ Аляксей Янукевіч ды сустаршыня БХД Павал Севярынец.

Учора ў Курапатах

Ноччу ніякіх інцыдэнтаў побач са скандальнай будоўляй не было. На дадзены момант будаўнічыя працы не адноўленыя. Як распавёў «Радыё Свабода» адзін з вартаўнікоў пляцоўкі, працы сёння хутчэй за ўсё не будуць адноўленыя.

Партрэты рэпрэсаваных

У самім лагеры пануе аптымістычны настрой.

Плот будаўнічай пляцоўцы ад раніцы пачалі абклейваць партрэтамі рэпрэсаваных у сталінскія часы, а таксама фотаздымкамі костак закатаваных у Курапатах, якія былі зробленыя падчас раскопак.

Чытайце таксама:

НМ, belsat.eu, паводле «Радыё Свабода»

Стужка навінаў