Нобэлеўскі камітэт вызначыўся з лаўрэатам прэміі міру


Прэзідэнт Калумбіі Хуан Мануэль Сантас атрымаў узнагароду за спробу развязання канфлікту паміж уладамі краіны і баевікамі.

Сантас дамогся падпісання мірнага пагаднення з марксісцкай групоўкай і паклаў канец грамадзянскай вайне, якія доўжылася 52 гады. Прэмію прысудзілі нягледзячы на тое, што 3 кастрычніка на рэферэндуме па пытанні замірэння калумбійцы выступілі супраць міру.

У Нобэлеўскім камітэце падкрэсліваюць, што галасаванне грамадзянаў не азначае адмовы ад замірэння, а толькі паказвае, што жыхары Калумбіі не згодныя з канкрэтнымі яго ўмовамі.

Канфлікт у Калумбіі пачаўся ў 1964 годзе: у ім удзельнічалі ўрадавыя войскі, паўстанцы з Рэвалюцыйных узброеных сілаў Калумбіі (РУСК) і злачынныя сіндыкаты. Баявыя дзеянні забралі жыцці 220 тысяч чалавек.

У гэтым годзе на Нобелеўскую прэмію міру прэтэндавалі рэкордных 376 кандыдатаў – больш за 200 чалавек і больш за 100 арганізацыяў. Сярод іх – Эдвард Сноўдэн, кандыдат у прэзідэнты ЗША Дональд Трамп, канцлер Нямеччыны Ангела Мэркель і Папа Рымскі Францішак.

Сёлета кожны Нобэлеўскі лаўрэат атрымае $ 932 тысячы долараў ЗША. Цырымонія ўзнагароджання пройдзе ў Стакгольме 10 снежня.

ДР belsat.eu

Стужка навінаў