Нобэлеўскую прэмію па эканоміцы атрымаў француз Жан Тыроль


Узнагарода была прызначаная «за аналіз сілы рынку».

Жан Тыроль выкладае ў Тулузскай школе эканомікі, дзе адначасова з’яўляецца прэзідэнтам Назіральнага савета ўніверсітэта. Праводзіць даследаванні сістэмаў кіравання ў вялікіх і сярэдніх прадпрыемствах, адзначае «Польскае прэс-агенцтва». Прафесар Тыроль з’яўляецца адным з першых навукоўцаў, якія выкарыстоўваюць тэорыю гульняў для аналізу эфектыўнасці сістэмаў і правілаў стымулявання на ўзроўні адміністрацыі як дзяржавы, так і карпарацый.

Да 2009 года нобэлеўскую прэмію па эканоміцы атрымоўвалі выключна мужчыны. Да 2008 года 85% нобэлеўскіх лаўрэатаў па эканоміцы былі амерыканцы. Нобэлеўская прэмія ўручаецца з 1901 года.

ЗК, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары