Нобелеўскую прэмію міру атрымалі праваабаронцы з Індыі і Пакістану


17-гадовая Малала Юсуфзай з Пакістану вядомая як змагарка за права дзеўчын на адукацыю, а Кайлаш Сатяртхі з Індыі займаецца абаронай правоў дзяцей.

Старшыня Нарвежскага нобелеўскага камітэту Турбёрн Ягланд назваў лаўрэатаў Нобелеўскай прэміі міру. Малала Юсуфзай змагаецца за правы дзяўчынак на адукацыю, за што талібы спрабавалі яе застрэліць. Кайлаш Сатяртхі займаецца барацьбой за правы дзяцей, якія вымушаныя зарабляць сабе на жыццё.

Прэтэндэнтамі на атрыманне прэміі міру называліся Папа Рымскі Францішак і былы агент амерыканскіх спецслужбаў Эдўард Сноўдэн.

ЗК, belsat.eu

Стужка навінаў