Нобэлеўская прэмія за «ўнутраны GPS» чалавека


Нобэлеўскую прэмію ў галіне фізіялогіі ды медыцыны прызначылі брытанцу Джону О’Кіфу і нарвежскай навуковай сямейнай пары Май-Брыт і Эдвард Мосэры. Лаўрэаты даследавалі клетачную біялогію чалавечага мозга і адкрылі сістэму так бы мовіць унутранага GPS.

Цяпер медыкі ведаюць, якім чынам чалавек фармуе сістэму каардынатаў і арыентуецца ў прасторы. На практыцы гэта дапаможа ў лекаванні парушэнняў ма(ж)жачкА. Таксама прынцып, што дзее ў чалавечым мозґу, могуць перанесці і на высокатэхналагічныя прылады.

Вызначэнне пераможцаў у галіне медыцыны распачало гэтак званы Нобэлеўскі тыдзень. Імя лаўрэта ў фізіцы назавуць ужо заўтра, пасля надыдзе чарга для найвыбітнейшых хімікаў, а ў пятніцу стане вядома, хто атрымае самую гучную з узнагародаў – прэмію Міру. Сёлета сярод фаварытаў – былы прэзідэнт ЗША Біл Клінтан: за ягоныя намаганні прынесці мір на Сярэднім Усходзе; беглы агент амерыканскіх спецслужбаў Эдўард Сноўдэн, які распавёў свету пра захады праслухоўвання Вашынгтону; і Расейская “Новая газета” – за больш, як дваццаць гадоў журналісцкай аб’ектыўнасці ў не самых спрыяльных умовах. І толькі праз тыдзень стане вядомы лаўрэат ў галіне эканомікі.

belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары